«Кнігі ды інтрыгі»: як прайшлі ўлазіны кнігарні «Логвінаў»



Усе кніжнікі Менска з лета чакалі адкрыцця культавай кнігарні «Логвінаў». І 4-га кастрычніка яна адчыніла свае дзверы для пакупнікоў і літаратараў на новым месцы – ва ўтульным памяшканні ў глыбіні крамы-музея «Буржуазные ценности» на Караля, 22.

Акрамя суперзніжак на кнігі, першых наведвальнікаў чакалі нязмушаныя размовы пад кубачак шампанскага ў шыкоўных інтэр’ерах, нявыдуманыя гісторыі ад знаных пісьменнікаў, прэзентацыя кнігі Адама Глобуса «Рысы».

А ў завяршэнні вечара – развітанне з кнігабусікам, які з логвінаўскімі кнігарамі і пісьменнікам Альгердам Бахарэвічам на борце распачаў свой асветніцкі літаратурны трып па краіне і выправіўся ў Гальшаны.

budzma.by

Фота: Паліна Піткевіч