Кнігі і часопісы ад СБП для гомельскіх курсаў „Мова Нанова”



Саюз беларускіх пісьменнікаў аказаў дапамогу гомельскай філіі папулярных курсаў „Мова Нанова”. Літаратары перадалі выкладоўцам і наведнікам курсаў беларускамоўныя кнігі і часопісы. Намеснік старшыні Саюза беларускіх пісьменнікаў Усевалад Сцебурака падкрэслівае, што ягоная арганізацыя ўжо другі год плённа супрацоўнічае з курсамі „Мова Нанова”.

 – Для чытачоў мы ў добрыя рукі раздаем кнігі са збораў Саюза беларускіх пісьменнікаў. Гэта найперш кнігі з серыі “Кнігарня пісьменніка”, аўтарскія асобнікі, якія ёсць у нас. І часопісы “Дзеяслоў” мінулых гадоў, якія могуць дапамагчы зрабіць першыя крокі ў чытанні па-беларуску. Сёлета мы рады дапамагчы курсам у Гомелі гэткім прэзентам у выглядзе часопісаў і кніг. Мы будзем рады, калі гэтыя асобнікі будуць знаходзіць чытачоў і будзем старацца дапамагаць у далейшым.

Курсы „Мова Нанова” стартавалі ў студзені 2014 года. За гэты час было выдадзена каля 1500 студэнцкіх білетаў па ўсёй краіне.

gomel_akcyja_700

Беларускае Радыё Рацыя