Кнігі пра пяхотныя палкі на Беларусі да 1939 года



Да 1939 года на тэрыторыі Беларусі дыслацыраваліся некалькі польскіх пяхотных палкоў. У Слоніме стаялі 79-ы і 80-ы палкі, у Кобрыне – 30, 83, у Пружанах – 20, у Гародні – 29, 81, 76, у Лідзе – 77, у Баранавічах – 20, 78, у Пінску – 84, у Берэсце – 30, 35, 82 і іншыя.

У Польшчы ў 30-ці тамах прэзентуецца ўнікальная калекцыя кніг, прысвечаная гісторыі гэтых і іншых польскіх палкоў. У іх шмат фотаздымкаў і дакументаў, апісваецца гісторыя тых асобаў, якія ў першах радах пайшлі на бой і ў 1920-м, і ў 1939-м гадах супраць бальшавікоў.

Кніжкі вельмі прыгожа выдадзены, аздоблены, у іх публікуецца шмат рэдкіх архіўных фотаздымкаў. Яны з’яўляюцца своеасаблівым дакументам гісторыі не толькі польскіх палкоў, дзе, дарэчы, служыла і шмат беларусаў, але і беларускай гісторыі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя