Кнігі з „Беларускай мемуарнай бібліятэкі” прадставілі ў Гародні



Выданні, якія выйшлі ў серыі “Беларуская мемуарная бібліятэка”, прадставілі ў гарадзенскай галерэі “Крыга”. Гэта ўспаміны як нашых сучаснікаў, сярод якіх пісьменнік Уладзімір Някляеў, так і прадстаўнікоў беларускай эміграцыі, сярод якіх Яўхім Кіпель і Васіль Стома.

Пра выданні распавядае адна з рэдактарак серыі, гісторык Наталля Гардзіенка:

– Ідэя гэтай серыі – прадставіць беларусам галасы тых, хто пісаў пра сябе, пра свой час у вельмі розныя перыяды – ад 19 стагоддзя, да сучаснасці. І сёння ў гэтай серыі ўжо выйшла 12 кніг.

Аляксандр Фядута, сурадактар кніжнай серыі: – У гэтай серыі дзве мэты: першая мэта – распавесці пра тое, як жылі беларусы ў мінулыя часы і як яны жывуць зараз, гэта сапраўды той базіс, без якога немажліва пабудаваць гісторыю нацыі, і другое – гэта ўвесці ў навуковы абарот тыя ці іншыя тэксты, якія заставаліся незаўважнымі.

Па словах выдаўцоў і рэдактараў, прэзентацыя серыі адбылася ў Гародні таму, што большасць аўтараў ужо выдадзеных успамінаў звязана з Гарадзеншчынай. Сустрэча стала першай прэзентацыяй на Гарадзеншчыне за пяць гадоў існавання серыі. Выдаўцы спадзяюцца, што сустрэчы адбудуцца цягам 2016 году і ў іншых гарадах Гарадзенскай вобласці.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя