Кнігі з серыі “Паэты планеты” прэзентавалі ў Менску
Выдадзеныя напрыканцы года кніжкі з серыі перакладной сусветнай паэзіі “Паэты планеты” прэзентавалі ў сталічным Музеі Максіма Багдановіча.
Кажа выдавец серыі, сябра рэдакцыйнай рады, перакладчык Зміцер Колас:
– Мы рассоўваем межы і моўныя, і часавыя межы. Дасоваліся да такой ступені, што вось у нас з’явілася самая першая ў свеце вядомая паэтка. Першы ў свеце вядомы на імя „паэт” – гэта жанчына, якая пісала яшчэ ў Шумеры клінапісам, дзве тысячы трыста гадоў да нашай эры. Гэта значыць, што яна пісала яшчэ раней да нашай эры, чым мы ў нашай эры жывем.
Замежная літаратура ў вядучых айчынных ВНУ выкладаецца па-беларуску. Таму серыя кніжак перакладной паэзіі “Паэты планеты” мае неацэнную каштоўнасць для студэнтаў і выкладчыкаў.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
