Кнігу Андруся Горвата «Радзіва Прудок» экранізуюць



Здымкі паўнаметражнага фільма «Радзіва Прудок» пачнуцца ўлетку.

Пра гэта «Нашай Ніве» расказаў рэжысёр-пастаноўшчык Аляксей Раковіч: «Наша студыя R2 атрымала ўсе правы на экранізацыю кнігі, а таксама атрымала на здымкі блаславенне аўтара».

Цяпер пішацца сцэнар, узгадняюцца партнёры, сярод якіх, мяркуецца, будуць як прыватнныя кінастудыі, так і студыя «Беларусфільм».

Вядома, што Андрусь Горват прыме ўдзел у здымках, але галоўную ролю сыграе нехта іншы.

«Хто? Пакуль невядома. Зараз магу сказаць, што асноўная частка здымак пройдзе ў павільёнах. Магчыма, некаторыя сцэны будзем здымаць на натуры, але, хутчэй за ўсё, не ў самім Прудку», — расказвае Аляксей Раковіч.

Кіно выйдзе ў шырокі пракат як ў кінатэатрах Беларусі, так і за яе межамі.

У фільме занятыя вядомыя беларускія акцёры: Генадзь Аўсянікаў, Тамара Міронава, Святлана Анікей, Аляксандр Гарцуеў, Павел Харланчук.

nn.by