Кнігу “Краіна Беларусь. ВКЛ” плануюць перакласці на польскую мову



Кніжку “Краіна Беларусь. Вялікае княства Літоўскае” хочуць перакласці на польскую мову.

Суаўтар выдання Зміцер Герасімовіч зазначае, што хацеў бы, каб палякі ўбачылі наш погляд на гісторыю:

 – Ужо перакладзена другая частка на дзве мовы – англійскую і расейскую. Зараз вядуцца перамовы, і пакуль яны станоўчыя. Важна цяпер знайсці асобу, якая граматна перакладзе на польскую мову, каб палякі пабачылі Вялікае княства Літоўскае вачыма беларусаў.

Кніга “Краіна Беларусь. Вялікае княства Літоўскае” была прадстаўлена на сёлетнім кірмашы гістарычнай кнігі ў Варшаве і карысталася вялікай цікаўнасцю сярод наведвальнікаў.

2014-11-30_Zavalnia_Hierasimovic_pieraklad_knihi_malunak

Адам Завальня, Беларускае Радыё Рацыя, Варшава