Наклад “На гарадзенскім бруку” можа разысціся на першай прэзентацыі



Першая прэзентацыя кнігі-энцыклапедыі гарадзенскага жыцця “На гарадзенскім бруку” адбудзецца 30 чэрвеня ў абласной бібліятэцы імя Карскага, што знаходзіцца ў Новым замку. Кнігу напісалі два гараденскія гісторыкі  Андрэй Вашкевіч і Віктар Саяпін. У кнізе аўтары даследуюць штодзённае жыццё гродзенцаў ХІХ – першай паловы ХХ ст. праз прызму эканамічнай дзейнасці. Гэтая кніга – працяг выдання, што з’явілася ў свет чатыры гады таму.

– Першая выйшла ў 2012 годзе, была прысвечана старым гарадзенскім прадпрыемствам, якія з большага да сённяшняга дня не захаваліся, і якія, можна сказаць, фарміравалі гарадскі быт гарадзенцаў, таму што гарадзенцы працавалі на гэтых фабрыках. Гэтая кніжка працягвае ранейшую тэму, але трошкі з іншай прызмы, трошкі з іншага пункту погляду.

Наклад першага выдання стаў адразу пасля выхаду кніжнай рэдкасцю. Аўтары мяркуюць, што наклад гэтай кнігі зможа разысціся пад час першай прэзентацыі.

86_n

Беларускае Радыё Рацыя