Кнігу Сяргея Тарасава „Еўфрасіньня – Офрасіньня – Аўфрасіньня” можна перадзамовіць



Рыхтуецца да друку кніга Сяргея Тарасава «Еўфрасіньня — Офрасіньня — Аўфрасіньня. Яе час, яе крыж». Але зрабіць перадзамову можна ўжо цяпер.

Нещзабаве пабачыць свет кніга Сяргея Тарасава «Еўфрасіньня — Офрасіньня — Аўфрасіньня. Яе час, яе крыж». Макет кнігі падрыхтаваны.

Цяпер пачалася папярэдняя падпіска для фінансавання друку кнігі.

Выдаўцы кнігі распавялі gorod214.by пра ўнікальнасць гэтай кнігі знанага археолага Сяргея Тарасава:

— У гэтай кнізе вы маеце магчымасць прайсціся з Параскеваю (Афрасінняю) па старажытнаму Полацку, у яе няпростыя гады ў манастыры, увесь яе шлях ажно да Канстантынопаля і Іерусаліма, потым да Кіева і вяртанне ў Полацк. Куды яна, дарэчы, вяртацца не збіралася. За кожны абзац, за кожны сказ, за кожнае слова аўтар гатовы прафесійна адказаць, і нават пайсці на «эшафот». Аўтар, археолаг і гісторык, які прысвяціў сваё навуковае і чалавечае жыццё Полацку. Ён хадзіў па вуліцах, якімі хадзіла Афрасіння Полацкая. І ён упэўнены, што ёсць і ведае, дзе сёння хаваецца знакаміты крыж Афрасінні — Лазара Богшы, 1161 года стварэння.

Выдаўцы абяцаюць, што кожны, хто зробіць на кнігу папярэднюю замову з аплатай, атрымае Тарасава „Еўфрасіньня — Офрасіньня — Аўфрасіньня. Яе час, яе крыж” па мінімальная цане, а таксама “спрычыніцца да важнай падзеі ў кнігавыданні Беларусі”

Падтрымаць праект і замовіць кнігу можна на сайце Талакі.