Кніжка пра маленькага камінара
Выйшла з друку ўнікальная кніжка празаіка з Наваградка Міхася Зізюка, якая прысвечана юным чытачам. Кніга называецца “Шчасце маленькага камінара”.

У прадмове да кнігі яе аўтар напісаў, што ў нашы дні мала хто ведае пра камінараў, пра тое, што быў у людзей такі род заняткаў. Без камінараў раней ніяк не было абысціся. Таму што з кожнай печы, з кожнай грубкі наверх, вышэй даху, цягнуліся коміны з цэглы. А іх трэба было некаму чысціць. Вось гэтай справай і займаліся камінары. Пра аднаго такога камінара і распавёў юным чытачам пісьменнік Міхась Зізюк.
У кнізе шмат прыгод, а разам з імі і шмат любові да ўсяго жывога. Самымі лепшымі пачуццямі ў новым выданні пісьменніка з’яўляюцца дабрыня, сяброўства, міласэрнасць і справядлівасць.
Беларускае Радыё Рацыя
