“Кніжная спадчына Францыска Скарыны” ад Нацыянальнай бібліятэкі



Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь падчас Дня беларускага пісьменства прэзентавала экзэмпляр поўнага факсімільнага выдання “Кніжная спадчына Францыска Скарыны”. Выданне шостага тома, які толькі што выйшаў з друку, сведчыць пра працяг працаў у межах поўнага ўзнаўлення спадчыны Скарыны. На думку намесніка дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Алеся Сушы, зацікаўленасць да класічнай кнігі, як сучаснай, так і старажытнай, у краіне не спадае:

Не трэба баяцца таго, што людзі раптоўна стануць менш развітымі, калі пачнуць працаваць з электроннай кнігай. Безумоўна, гэты рэфармацыйны час пабуджае традыцыйную рукапісную ці друкаваную кнігу таксама рэфармавацца, развівацца. І я абсалютна ўпэўнены, што будучыня ў беларускай кнігі ёсць.

У межах аднаўлення спадчыны Францыска Скарыны Нацыянальная бібліятэка Рэспублікі Беларусь сумесна з беларускім знешнеэканамічным банкам працуе над праектам, мэта якога – факсімільнае выданне ўсіх кніг, надрукаваных Скарынам.  Фонды нацыянальнай бібліятэкі ўтрымліваюць амаль дзевяць з паловай мільёнаў экзэмпляраў больш чым на 80 мовах свету.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя