Кніжны фестываль «Горад і кнігі»



19 і 20 красавіка. Навуковая бібліятэка БНТУ (Я.Коласа, 16). Уваход вольны.

19 красавіка, пятніца

19:00 Сцежкамі „Маладняка”. Ад „Бельгіі” да Вайсковых: экскурсія ад Ганны Севярынец. Кніга: „Гасцініца” Бельгія” Ганна Севярынец.

Экскурсія па мясцінах, якія звязаныя з жыццём маладнякоўцаў – самаго выбітнага і харызматычнага пакалення літаратараў у беларускай гісторыі. Па шматлікіх просьбах экскурсія стала пешай (каб не абмяжоўваць колькасць удзельнікаў месцамі ў аўтобусе). Кропка збору – Маскоўская, 20. Ст. Метро „Інстытут культуры”. 

Рэгістрацыя абавязкова!

20:00-21:30. Аўдыёкніга швейцарскай аўтаркі Брыгіты Шэр «Пакатун і Паляжун. Гісторыі з жыцця»: музычная імпрэза-прэзентацыя

Гісторыі з кнігі прачытае Алесь Малчанаў, чытанне будзе суправаджацца музыкай гурта ZUI. Таксама госці (а імпрэза і кніжка разлічаная на дзяцей 6 — 10 год) ужывую пачуюць «Песню Пакатуна і Палежуна». Можна будзе і зазірнуць за кулісы працы над аўдыёкнігай, а таксама задаць стваральнікам свае пытанні. Імпрэза пройдзе пры падтрымцы інстытута імя Гётэ у Мінску на Пляцоўцы экспертных сустрэч.

20 красавіка, субота

12:00-13:00. Тыя, хто не паспеў у суботу на сустрэчу з Пакатуном і Палежуном, змогуць завітаць на дзіцячую пляцоўку бібліятэкі БНТУ.

12:00 Сустрэча з паэткай Верай Бурлак.  Навуковая бібліятэка БНТУ (Я.Коласа, 16). Зона гучных чытанняў. Уваход вольны.

14:00-15:00. «Феі»: чытанні і маляванні ад Таццяны Тамілавай і Марысі Вярцейка

Ці бываюць беларускія феі? Што яны робяць? І як выглядаюць? Менавіта з імі, феямі, якія прыйшлі з беларускіх міфаў, і знаёміць кніга юных чытачоў. Кожная фея мае свае заняткі, свае непаўторныя рысы і якасці, што надаюць ёй казачную вабнасць. А ўсе разам яны робяць гэты свет прыгожым і дзівосным. Прэзентацыя пройдзе пры Стале майстар-класаў і літаратурных гульняў. Кніга разлічаная на дзяцей 3—7 гадоў.

15:00-15:30. Эрык Карл «Вельмі галодны вусень»: гучныя чытанні ад праекта ЗаЧтение

У Эрыка Карла, знакамітага амерыканскага дзіцячага мастака і пісьменніка, шмат выдатных кніг, але самая вядомая з усіх — «Вельмі галодны вусень». У гэтай дзіўнай кніжцы каля 30 старонак і не больш за 200 слоў. 200 слоў, якія бацькі чытаюць услых сваім малым звыш чым на сарака мовах ужо на працягу пяцiдзесяцi гадоў. У 2019 годзе кнiга ўпершыню вышла на беларускай мове. Гэту знакавую падзею і адзначым чытаннямі! Імпрэза пройдзе ў Зоне гучных чытанняў. Кніжка разлічаная на дзяцей 1,5—3 гадоў.

16:00 «Акадэмкніга» запрашае на сустрэчу з Міхаілам Валодзіным Навуковая бібліятэка БНТУ (вул. Якуба Коласа 16). Моладзевая пляцоўка.