Кніжныя навінкі ад Саюза беларускіх пісьменнікаў
Закончылася лета – час адпачынкаў і вакацыяў, пачаўся восеньскі перыяд і плённы час для культурных падзеяў. Саюз беларускіх пісьменнікаў у сваёй серыі “Кнігарня пісьменніка” падрыхтаваў чарговыя кніжныя навінкі. Неўзабаве пабачаць свет дзве кнігі, у тым ліку зборнік аўтаркі з Беласточчыны, кажа старшыня Саюза пісьменнікаў Барыс Пятровіч:
– Аддалі ў друк кнігу Анатоля Кудраўца – нашага старэйшага сябра, які доўгі час быў “дзеяслоўцам”, якога сёлета не стала. Таксама выдаём кніжку беластоцкай паэткі Касі Сянкевіч.
Кніжная серыя “Кнігарня пісьменніка” была заснавана Саюзам беларускіх пісьменнікаў з мэтай выдаваць лепшае, што з’яўляецца ў сучаснай беларускай літаратуры, і тое, што не можа з’явіцца ў дзяржаўных выдавецтвах.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя