Код Волі: выстава да 100-годдзя БНР
У сталічным Палацы мастацтва адкрылася выстава, прысвечаная 100-годдзю абвяшчэння БНР: “Код: 25.03.18”.
Гаворыць старшыня Беларускага саюза мастакоў Рыгор Сітніца.
– Мы ладзім вернісаж, выставы, прысвечаныя 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці БНР. Я лічу, што гэтае свята мусіць цягнуцца ўвесь год. Усялякая творчая, палітычная імпрэза мусіць быць асвечаная гэтым юбілеем. Ён не заканчваецца 25 сакавіка, а цягнецца да 25 сакавіка наступнага года. А калі ў нас хопіць моцы, то мы працягнем і пасля той даты.
На адкрыцці выставы выступалі тыя, хто спрычыніўся да беларускага адраджэння 1990-х гадоў: Уладзімір Някляеў, Мікола Купава. На заканчэнні прысутныя выканалі песню-гімн: “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.
[Not a valid template]
Фота Максіма Каўняровіча
[Not a valid template]
Фота Таццяны Козік
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск