Кодэкс аб культуры пагоршыць сітуацыю з аховай помнікаў?



Культура ў Беларусі цяпер будзе кіравацца адмысловым Кодэксам. Аляксандр Лукашэнка падпісаў прыняты Палатай прадстаўнікоў і ўхвалены Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб культуры.

Паводле старшыні Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антона Астаповіча, у гэтай рэдакцыі Кодэкс толькі пагоршыць сітуацыю з аховай помнікаў гісторыі і архітэктуры.

– Тое, што тычыцца менавіта аб ахове спадчыны, блок у Кодэксе аб культуры ўсугубіць гэтую сітуацыю. Таму што помнікі мясцовага значэння аддадзеныя на водкуп абласным выканкамам, выводзяцца з-пад рэспубліканскай юрысдыкцыі, прынамсі так разглядалася ў першым і другім чытанні Кодэкса, у тым праекце было чорным па белым прапісана, што права наданне і права пазбаўлення статуса цяпер будзе за аблвыканкамамі.

“Любы помнік – гэта адказнасць. Таму, відавочна, з’явіцца тэндэнцыя пазбаўлення ад адказнасці – шляхам вываду помнікаў з дзяржспісу,” – лічыць Антон Астаповіч.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя