Коласаўскія чытанні адбудуцца ў Слоніме
У Слонімскай раённай бібліятэцы імя Якуба Коласа ў суботу, 31 жніўня, адбудуцца Коласаўскія чытанні, прысвечаны 75-годдзю заснавання Слонімскай раённай бібліятэкі імя Якуба Коласа.
У Коласаўскіх чытаннях мяркуюць прыняць удзел унучка Якуба Коласа Вера Міцкевіч і старэйшы навуковы супрацоўнік Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музею Якуба Коласа Аляксандр Крыжэвіч.
Падчас чытанняў адбудзецца прэзентацыя кнігі пра Алега Лойку „Чалавек з сонечнай усмешкай” з удзелам доктара філалагічных навук, прафесара, галоўнага рэдактара часопісу „Беларуская мова і літаратура” Алеся Бельскага.
У Коласаўскіх чытаннях таксама прымуць удзел літаратары, бібліятэкары, настаўнікі – усе тыя, хто шануе роднае слова.
Аксана Шпак, Беларускае Радыё Рацыя