Колькі атрымае лаўрэат прэміі імя Ежы Гедройца?



Прэмія Гедройца абнавіла рэгламент, а новы склад журы сабрала пераважна з крытыкаў і літаратуразнаўцаў.

Пра памер узнагароды кажа старшыня Беларускага ПЭН-цэнтра Таццянай Нядбай:

– Канешне будзе прыз, у нас ёсць у эквіваленце 5-ць тысяч еўра. На жаль гэта ўжо другі раз у такім скарочаным варыянце, але спадзяемся, што ўдасца зноў павялічыць да 10-ці, як гэта было ў першыя гады. Гэтая прэмія робіцца ПЭН-цэнтрам і Саюзам беларускіх пісьменнікаў пры падтрымцы Польскага інстытуту ў Менску. Збіраем заяўкі да 31-га траўня, да гэтага часу я б не хацела раскрываць карты, хто падаў кнігі, але яны ўжо пачалі паступаць.

Узнагародзіць пераможцу галоўнай беларускай незалежнай літпрэміі плануецца ў верасні.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя