Колькі беларусаў палякі налічылі ў Заходняй Беларусі?
Заходняя Беларусь — назва часткі земляў, якія да 1917 года ўваходзілі ў склад Расейскай імперыі, у 1918-1920 гг. неаднаразова мянялі прыналежнасць і адыйшлі да Польшчы паводле Рыжскай мірнай дамовы пасля польска-бальшавіцкай вайны. Перад пачаткам Другой сусветнай вайны землі ўвайшлі ў склад БССР і ЛССР, пасля 1944 года частка з іх адышла да Польшчы.
Насельніцтва гэтых тэрыторый складала некалькі мільёнаў чалавек, сярод якіх былі прадстаўнікі розных нацыянальнасцяў. Колькі з іх на частцы гэтых тэрыторый польская ўлада лічыла беларусамі, можна даведацца дзякуючы дакументу „Графік нацыянальнага складу на тэрыторыі К. К. А. III.”, які захоўваецца ў Цэнтральным вайсковым архіве Рэмбертова (Польшча).
Графік нацыянальнага складу на тэрыторыі Камандавання корпуса акругі III.
Легенда графіка: палякі, беларусы, літоўцы, габрэі, расейцы, караімы, татары, немцы, іншыя.
Віленскае ваяводства, паветы: Вільня – Трокі 0,98% (2081), Вільня 1,06% (2000), Вілейка 60,74% (73891).
Віленскае ваяводства, паветы: Дзісна 69,27% (103,354), Паставы 54,26% (54800).
Віленскае ваяводства, павет: Браслаў 34,38% (44327), Маладэчна 72,40% (62696), Ашмяны 16,84% (16191).
Беластоцкае ваяводства, паветы: Беласток 7,51%(16,520), Гародня 42,05% (85816), Саколка 6,5% (6687), Ваўкавыск 45,58% (72171), Шчучын 0,251% (251).
Наваградскае ваяводства, паветы: Ліда 12,32% (27026), Валожын 34,27% (41465).
Варта адзначыць, што ў часы міжваеннай Польшчы перапісы насельніцтва на яе тэрыторыі праводзіліся ў 1921 і 1931 гг., вынікі якіх адрозніваліся ад пададзеных вышэй.
Аляксей Трубкін, Беларускае Радыё Рацыя
Крыніца: СAW. Oddz. II S.G. I.303.4.2475. Wykres składu narodowościowego na terenie D. O. K III.