Коміксы для дарослых і дзяцей ад Сяргея Верамеенкі
Коміксы для дзяцей і дарослых дзеля ўласнай забавы робіць гарадзенец Сяргей Верамеенка. Брак малюнкавых выданняў лёгкай формы, і па беларуску прымусілі яго самому ўзяцца за іх стваренне. Ідэю комікса гарадзенец ўзяў з пісьменніка Леаніда Камінскага і яго кніжкі „Дзядзя Вася Дзянісюк”. Сяргей Верамеенка замяніў персанаж і замяніў у вершаванай форме беларускую рэчаіснасць. Выдаў свае коміксы малым накладам і цяпер раздае іх, пры нагодзе, знаёмым.
Кажа Сяргей Верамеенка:
— Гэта такі комікс, у які я дадаў крыху нашых рэаліяў: вясёлых і не надта. Кніжкі для дарослых і для дзяцей. Хто заўважыць, хто не. Да таго ж я адмыслова дадаў туды некалькі арфаграфічных памылак, але яны хутчэй смешныя. Сапраўды коміксаў нам не стае. Я сам люблю маляваць карыкатуры, малюю іх з дзяцінства і дагэтуль. Крыху іак для сябе, у стол. З дзяцінства памятаю выдатны часопіс «Вожык».
Кніжкі маюць яшчэ адну якасць: выпускаюцца ў якасці маляванак для маленькіх. Галоўны персанаж кніжак Сяргея Верамеенкі: Дзядзька Апанас, з якім здараюцца розныя смешныя гісторыі.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя