Конкурс кароткага апавядання „10+10: Менск”



Маладым пісьменнікам прапануюць прыняць удзел у конкурсе кароткага апавядання пра Менск.

Новы спецпраект па падтрымцы маладых пісьменнікаў – конкурс кароткага апавядання „10+10: Менск” – арганізавалі менскі кніжны фестываль „Горад і Кнігі” сумесна з часопісам „Маладосць”. „Кожны зацікаўлены аўтар ва ўзросце да 30 гадоў можа адправіць на электронны адрас [email protected] свой кароткі (да 12 тыс. знакаў) апавяданне на беларускай мове. Галоўная ўмова – у творы павінен абавязкова прысутнічаць Менск ва ўсіх праявах”, – расказалі ў Мінінфарме.

Прыём заявак прадоўжыцца да канца сакавіка. Лепшыя работы будуць апублікаваны ў часопісе „Маладосць”. Дзясятка лаўрэатаў атрымае магчымасць надрукавацца ў спецыяльным тэматычным зборніку, куды ўвойдуць і апавяданні сучасных літаратурных мэтраў, адзначылі ў міністэрстве.

Імёны пераможцаў будуць агучаны ў траўні.

belta.by