Конкурс на лепшы фотаздымак “Я – беларус”
Кампанія “Разам для Беларусі” абвясціла конкурс на лепшы фотаздымак, прысвечаны гадавіне Слуцкага збройнага чыну. Тэма конкурса “Я – беларус”. Як паведамляе арганізатар акцыі Максім Сергіец, за лепшы фотаздымак можна будзе атрымаць у падарунак гадзіннік з беларускай сімволікай.
Кажа Максім Сергіец:
– Акцыя магла быць прымеркаваная і да Грунвальдскай бітвы, і да Аршанскай. Але на фоне такіх падзей як паўстанне Кастуся Каліноўскага, Грунвальд, Ворша апошнім часам мала гучыць тэма антысавецкага супраціву. Насамрэч, мала людзей пра гэта ведае. Хочам чарговы раз нагадаць пра гэтую файную гадавіну.
Конкурс будзе трываць да 26-га лістапада. Свае працы Вы можаце дасылаць на паштовую скрыню конкурсу [email protected].
Галасаваньне будзе адбывацца на старонцы “Разам для Беларусі” ў FACEBOOK ў альбоме « Я – Беларус !»
[Not a valid template]
Кася Бергель, Беларускае Радыё Рацыя
Фота facebook.com