Конкурс сучаснай беларускай рок-музыкі Men’sFest



Конкурс сучаснай беларускай рок-музыкі Men’sFest літаральна праз тыдзень адсвяткуе юбілей. 18 кастрычніка яму споўніцца роўна пяць год. У святочным канцэрце прымуць удзел такія музычныя каманды як Krambambulya, Relikt, Nizkiz, Nagual, JungleX-mas, Navi.

Адзін з галоўных арганізатараў Men’sFest Зміцер Назараў адзначыў, што з кожным годам музычнае свята становіцца на новы ўзровень:

– Для арганізатараў, для маёй каманды і мяне асабіста гэта шмат што значыць. Мы шмат зрабілі, шмат з кім пазнаёміліся, шмат хто пабываў у нас у гасцях. Больш за 60 гуртоў з Польшчы, Украіны і Беларусі выступіла на сцэне Men’sFest. І планку мы не зніжаем, а з кожным годам усё лепшыя і лепшыя гурты едуць да нас.

“Кожны год мы праводзім Men’sFest, і гэта даецца вельмі цяжка ў нашым горадзе. Але калі нам удаецца яго арганізаваць, то гэта становіцца сапраўдным святам беларускай музыкі”, – дадаў Зміцер Назараў.

Для таго, каб набыць квіткі або даведацца больш інфармацыі варта звярнуцца па тэлефоне +37529 542 39 00.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота virtual.brest.by