Конкурс вясёлых малюнкаў па-берасцейску



Конкурс вясёлых малюнкаў стартаваў на Берасцейшчыне ў межах кампаніі “Наша мова”. Яго арганізатары – сябры агенцтва рэгіянальнага развіцця “Дзедзіч”. Да 18-га сакавіка берасцейская моладзь мае магчымасць даслаць на адрас арганізацыі вясёлую ды арыгінальную карцінку з родным сюжэтам, – распавяла актывістка Алена Каховіч:

– Гэта мусяць быць не менш чым чатыры паслядоўныя малюнкі, аб’яднаныя адным сюжэтам, з беларускамоўным подпісам. Яны могуць быць пра што заўгодна. Малюнкі трэба прыслаць на [email protected] .

Для ўдзелу не абавязкова быць дызайнерам і мець мастацкую адукацыю, можна выкарыстоўваць анлайн-генератары малюнкаў, мэмаў і подпісаў. Галоўнае — арыгінальная ідэя, звязаная з Берасцем, крэатыўны падыход і подпісы на беларускай мове, – адзначаюць арганізатары.

Беларускае Радыё Рацыя, Берасце

Фота 015.by