Копію мяча Брачыслава перадалі ў роддом
Дзве копіі сапраўднага мяча Брачыслава, праўда з дрэва, зрабіў Глыбоцкі разьбяр па дрэве Віктар Дудкевіч.
Вялікі, даўжынёй больш за паўтара метра, ён падараваў Браслаўскаму музею традыцыйнай культуры на свяце „Меч Брачыслава” ў Браславе, а другі аддаў у радзільны дом гэтага горада.
[Not a valid template]
Як кажа сам майстар, меч дастанецца ў падарунак хлопчыку, які народзіцца ў Браславе ў бліжэйшы час.
– Маленькі – сантыметраў 50-70 – дзіцячы, а вялікі – 168 – недзе так. Маленькі дзіцячы перадаі ў роддом і той хлопчык, які першы народзіцца – яму такі падарунак. Бацькам такое пажаданне, калі яны будуць згодныя, каб яго назвалі Брачыславам.
Паводле Віктара Дудкевіча, мячы ён рабіў з сасны і дубу ўручную, без выкарыстання сучаснага электрычнага інструмента, каб перадаць старажытную эпоху. Майстар працуе ў Глыбоцкім доме рамёстваў.
Таццяна Смоткіна, Беларускае Радыё Рацыя