Коцікі свабоды ў Познані!
Да 4 верасня ў познанскай арт-прасторы «Barak Kultury» працуе выстава рэпрадукцый «Малюю наша жыццё» беларускай ілюстратаркі Вольгі Якубоўскай, вядомай сваімі «Коцікамі Свабоды», што адлюстроўваюць падзеі мірнага пратэсту ў Беларусі.
Месца: Barak Kultury, Aleje Marcinkowskiego 21, Познань
«Я раней ілюстравала кнігі, а цяпер кніга — гэта наша з вамі жыццё і я магу і павінна ілюстраваць яе!», — кажа спадарыня Вольга.
Выстава працуе па 4 верасня.
Уваход вольны!