Кожны чацвер – на “Аффтор-пати”



Шточацвер у Менску праходзіць вечарына “Аффтор-пати”. Чарговая імпрэза адбылася пад знакам блюзу і фольку. Героямі канцэрта сталі адзін з першых менскіх рок-н-рольшчыкаў Андрэй Плясанаў і бард, этнограф з Бярэзіны Раман Яраш:

Блюз – гэта асацыяцыя з журбой, блізкім нам настроем. Па-другое, як і ў афраамерыканскай спеўнай музычнай традыцыі, ёсць адно слова, якое акумулюе ўсе эмоцыі. Гэта песні-гутаркі. Не абрадавыя, не жартоўныя і не прыпеўкі, а застольныя.

Усе імпрэзы ў межах “Аффтор-пати” якасна фіксуюцца на відэа. Лепшыя нумары арганізатары будуць змяшчаць у сеціве.

Стас Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя