„Кожны год даследаванні Полацка прыносяць сенсацыйныя знаходкі”



Большасць нашых ведаў пра старажытны Полацак будуць неўзабаве істотна перагледжаны, – кажа вядомы гісторык і археолаг Сяргей Тарасаў.

Напрыклад, пасля апошніх археалагічных даследаванняў нарэшце стала вядома, як на самой справе першапачаткова выглядала Спаса-Праабражэнская царкава, якая была пабудаваная на замову Еўфрасінні Полацкай, – кажа Сяргей Тарасаў:

– Высветлілася, што храм выглядаў зусім не так, як ён прадстаўлены ва ўсіх нашых падручніках, энцыклапедыях і іншых даследаваннях. У яго былі галерэі, галерэі былі распісаныя, у галерэях былі пахаванні. І ўсё кажа пра тое, што гэта сапраўды працяг полацкай школы дойлідства. Таму што царква знешне была падобная на той храм, які папярэднічаў Спасу. Той храм, які капаў у 50-ыя гады ленінградскі археолаг Міхаіл Каргер, і падмуркі якога, дарэчы, захаваліся побач з Спаса-Праабражэнскай царквой.

Сяргей Тарасаў перакананы, што славуты полацкі князь Усяслаў Чарадзей быў пахаваны ў полацкім Сафійскім саборы. Гэты славуты храм таксама патрабуе сучасных сур’ёзных археалагічных даследаванняў, – кажа Сяргей Тарасаў.

Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя