«Краіна замкаў» просіць дапамогі



«Краіна замкаў» просіць дапамогі. Дырэктар фонду Аляксандр Варыкіш напісаў у ФБ: «За тое, што я як журналіст дапамагаў прэс-службе Каардынацыйнай рады, на «Краіну замкаў» «наехала» адразу 10 дзяржслужбаў!

Ужо другі месяц з офіса фонду не вылазяць дзяржкантроль, Ленінская падатковая, да іх дадаўся Камітэт працы. Акрамя таго, уся адміністрацыя Ашмянскага раёна (у мяне там дом) як з ланцуга сарвалася: на маім хутары за апошнія дні пабывалі сем раённых службаў, пачынаючы ад санстанцыі, пажарнікаў і заканчваючы архітэктурай, землеўпарадчыкамі, РЭС, аховай прыроды. Каманда — накапаць, задушыць, пратаколы, штрафы. Яны хочуць знішчыць нас праз абкладванне непад’ёмным чыншам у сотні базавых!»

«Краіна замкаў» просіць падтрымкі і прапануе спосабы, як гэта зрабіць –  у тым ліку паехаць на экскурсію па Беларусі  (інфармацыя на zamak.by), таксама можна зрабіць пералік на картку.

Фота: ФБ