Кракаўскія калядныя батлейкі ў Гародні
Кракаўскія батлейкі, унесеныя ў Спіс нематэрыяльнай спадчыны ЮНЕСКА, можна ўбачыць у Авальнай зале Новага замка.
Выстава з фондаў Гістарычнага музея Кракава пачала працу ў чацвер, 17 студзеня.
У багата аформленых сцэнах на сюжэт Раства Хрыстовага прысутнічаюць гістарычныя і легендарныя персанажы.
У некаторых мініяцюрах ёсць убудаваны музычны механізм, дзякуючы якому можна пачуць вядомыя мелодыі і папулярныя калядкі.
Жанр кракаўскай батлейкі сфармаваўся ў XIX стагоддзі. Прыходы супернічалі паміж сабой і ўводзілі ў прадстаўленне новых герояў, развівалі сюжэтныя лініі і павялічвалі дэкарацыі.
Выстава ў Новым замку будзе доўжыцца да 17 лютага.