„Крамбамбуля” пойдзе ў лясы „партызаніць”
Беларускі гурт „Крамбамбуля” прэзентуе новы альбом „Чырвоны Штраль” у Вільні 7 лістапада. Пасля чаго калектыў плануе сысці ў лясы.
Канцэрт, які ахопіць новы матэрыял і найлепшыя песні гурту, адбудзецца ў новай канцэртнай зале Compensa, разлічанай на 4000 гледачоў. Беларусы могуць атрымаць бясплатныя візы.
„Гэта апошні альбом гурту, пасля чаго мы пойдзем у лясы партызаніць. Іншых варыянтаў існавання ў сучасных умовах мы не бачым”, – кажа Лявон Вольскі.
„Чырвоны Штраль” названы ў гонар культавага віленскага кафэ пачатку XX стагоддзя, дзе збіралася інтэлігенцыя, у тым ліку беларуская. Сярод гасцей ўстановы былі Янка Купала і браты Луцкевічы.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота budzma.org
