Крашэўскі з пячаткай ТБШ
У прыватнай бібліятэцы сланімчанкі Ніны Анішчык захоўваецца ўнікальная кніга беларускага і польскага пісьменніка, гісторыка і фалькларыста Юзафа Крашэўскага (1812-1887). Яна называецца “Banita” (Czasy Batorego). Кніга была выдадзена ў Варшаве ў 1898 годзе.
Унікальнасць кнігі не толькі ў тым, што яна была выдадзена больш за 100 гадоў і што гэта кніга менавіта Юзафа Крашэўскага. Але ўнікальнасць “Banity” і ў тым, што на ёй стаіць штамп “Таварыства Беларускай Школы. Гурток у м.Азярніца Слонімскага павета”.
Сапраўды, у 1920-1930-х гадах у мястэчку Азярніца Слонімскага павета быў самы актыўны і шматлюдны гурток Таварыства Беларускай Школы. Сябры гуртка нават мелі свой радыёпрыёмнік, па якім слухалі ўсе навіны. А таксама вялікую бібліятэку, у якой знаходзіліся і творы Юзафа Крашэўскага.
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім
