Краўдфандзінгавая кампанія на карысць Льюіса Кэрала па-беларуску
Льюіс Кэрал па-беларуску. Упершыню ў фармаце кнігі выйдзе беларускамоўны пераклад казкі “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”. У панядзелак стартуе краўдфандзінгавая кампанія ў падтрымку выдання.
Гаворыць аўтар перакладу Вера Бурлак:
– Краўдфандзінгавай кампаніяй шукаюцца не столькі мецэнаты, колькі пакупнікі, людзі, якія проста хочуць набыць гэтую кнігу, і яны даюць грошы на яе выданне і потым атрымаюць кнігу.
Плануецца, што кніга “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса” пабачыць свет у выдавецтве “Галіяфы” напрыканцы года. Выданне будзе змяшчаць сотню ілюстрацыяў.
Стась Дэдэрка, Беларускае Радыё Рацыя
