„Краязнаўчая газета” аднавіла свой выхад



„Краязнаўчая газета” пасля трохмесячнага перапынку пачала выдавацца зноў.

Намеснік галоўнага рэдактара выдання Уладзімір Пучынскі гаворыць, што чытачам прапануюцца новыя рубрыкі, якіх не было раней:

– У нас з’явіліся новыя рубрыкі „З-пад музейнага шкла”, дзе мы прапанавалі музеям розных узроўняў, расказваць пра свае экспанаты, якія захоўваюцца. Якія можа нават не ў экспазіцыі, у запасніках, але яны цікавыя. На люты 2020 года запланавана правядзенне першага нацыянальнага краязнаўчага форуму, адпаведна рубрыка будзе прысвечанана гэтаму.

Таксама створана рубрыка „Краязнаўцы! Ёсць загадка”, якая яднае жыхароў розных раёнаў Беларусі, якія звязаныя агульнымі падзеямі мінуўшчыны:

– Падзел на паветы, губерні вельмі адрозніваецца ад сучаснага падзелу Беларусі. Краязнаўцы кааперуюцца, на маёй Мёршчыне яны сябруюць з Браслаўскімі, з Шаркаўшчынскімі, бо калісьці гэта была адна адміністратыўная адзінка.

Фінансавыя праблемы застаюцца і далейшы лёс газеты моцна залежыць ад падпісчыкаў. На „Краязнаўчую газету” можна падпісацца на снежань (да 25 лістапада), а таксама на першае паўгоддзе 2020 года (да 25 снежня).

Індэкс індывідуальнай падпіскі на „Краязнаўчую газету” 63320, ведамаснай 633202.

Цалкам гутарку слухайце ў далучаным файле:

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск