Краязнаўцы збіраюцца ў Шчорсах



10 чэрвеня, на Наваградчыне пачынаюць працу V Шчорсаўскія чытанні. Два дні чытанняў пройдуць у Навагрудку і аграгарадку Шчорсы Навагрудскага раёна.

Палац Храптовічаў у Шчорсах, 1878

У час чытанняў будуць працаваць дзве секцыі: «Актуальныя пытанні бібліятэчнай справы: стратэгічныя накірункі дзейнасці» і «Кніжныя помнікі Гродзеншчыны». На плошчы Леніна ў Наваградку, між іншым, будзе рэалізавана анімацыйна-забаўляльная праграма «Вандроўка з навагрудскай гараджанкай». Сярод адрасоў чытанняў — і Дом-музей Адама Міцкевіча ў Наваградку, і гістарычна славутыя Шчорсы, сядзіба І. Храптовіча, Свята-Елісееўскі Лаўрышаўскі мужчынскі манастыр.