Крэўскі замак мяняе аблічча (фотарэпартаж)
На знакамітым Крэўскім замку, што на тэрыторыі Смаргонскага раёну, зараз актыўна ідуць кансервацыйныя працы з элементамі рэстаўрацыі. Ля старадаўніх муроў узвышаюцца краны, сноўдае іншая будаўнічая тэхніка. Сцяна бліжэйшая да цэнтра мястэчка, якая вядзе ад Княскай вежы, знаходзіцца ў рыштаваннях. Сама вежа ўжо практычна закансервавана.
Уладзімір Хільмановіч, Беларускае Радыё Рацыя
