„Кроў на бруку. Гародня 1939” – grodno1939.pl



У Гародні прэзентавалі інтэрнэт-старонку, прысвечаную абароне горада ў верасні 1939 года. Праект створаны польскай фундацыяй імя Іаахіма Лялевеля для таго, каб стаць галоўным месцам збору матэрыялаў прысвечаных гісторыі абароны Гародні ад бальшавіцкай навалы.

10702183_1495490720690331_7724331711308360484_n

На партале www.grodno1939.pl таксама будзе змяшчацца інфармацыя пра дзейнасць груп гістарычнай рэканструкцыі ды іх папулярызацыі сярод жыхароў Польшчы і Беларусі.

Як лічыць валанцёрка фонда імя Іаахіма Лялевеля Вольга Галецкая, інтэрнэт-праект павінен таксама садзейнічаць стварэнню паўнаметражнага мастацкага фільма пра абарону Гародні ў верасні 1939 года:

– Мы зараз у пошуку спонсараў для гэтай ідэі, вядома гэта будзе вельмі складана таму, што грошай трэба шмат. Мы хочам зняць фільм да 2019 года. Спадзяюся, што гэта магчыма, але напэўна будзе цяжка.

Інтэрнэт–старонка www.grodno1939.pl утрымлівае інфармацыю пра дакументальны фільм „Кроў на бруку. Гародня 1939”, які быў створаны пры ўдзеле фонда Іаахіма Лялевеля. Тэлевізыйная прэм’ера стужкі адбылася на канале „Белсат” у студзені гэтага года.

[youtube id=”zfEYPH4e_aQ”]

Беларускае Радыё Рацыя