Krumkač – „1937”
Метал-гурт Krumkač прысвяціў трэк „1937” ахвярам сталінскіх рэпрэсій.
„1937…гэта не год, калі пачаліся сталінскія рэпрэсіі, а найбольш жахлівы гад у гісторыі Беларусі, калі яны набылі шырэйшы размах. За перыяд рэпрэсій загінула больш 1,5 мільёна асуджаных.
Твор „1937”, як апошнія словы, крык, як апошняя воля.
Што бачыць чалавек перад смерцю? Якія пачуцці? Як вядома, у гэтыя страшэнныя гады было вынішчана каля 90% інтэлігенцыі Беларусі.
Герой твору ўсім сэрцам любіў свой край, і да апошняга быў мужны перад тварам Чырвонай смерці.
Сярод маіх сяброў шмат тых, чыя сям’я так ці інакш пакутавала ад бальшавіцкай улады… І ў кожнага свая гісторыя, таму я больш не буду распавядаць пра што тут, хай кожны, каго так ці інакш кранулася, знойдзе адказ у сваім сэрцы.
Усім ахвярам палітычных рэпрэсій прысвячаецца…”, – паведамляецца ў рэлізе гурта Krumkač.
Беларускае Радыё Рацыя