„Крыніца Палесся” захоўвае беларускія традыцыі
Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў „Крыніца Палесся” бярэ ўдзел у захаванні беларускіх традыцый ды фармаванні новага прадстаўнічага сувеніру.
Амаль 70 палескіх сувеніраў папоўнілі Дзяржаўны падарункавы фонд. Галерэю фонда адкрылі ў студзені, яна складаецца з найлепшых сувеніраў і народных вырабаў краіны.
Фабрыка спецыялізуецца не толькі на сувенірах, адзначыў яе дырэктар Васіль Палхоўскі:
– Перспектывы развіцця сёння існуюць, наша асноўная задача сёння – наладзіць узаемадзеянне з гандлёвай сеткай у першую чаргу горада Пінска – у якім мы працуем. Вельмі вялікі пералік нашай прадукцыі ўжо зацверджаны камісіяй для таго, каб прадставіць гэтую прадукцыю менавіта ў Дзяржаўным падарункавым фондзе – гэта ў асноўным ткацтва.
Пінская фабрыка мастацкіх вырабаў падрыхтавала сувеніры, якія пасля адабрэння камісіі могуць папоўніць агульна-беларускі Дзяржаўны падарункавы фонд.
Беларускае Радыё Рацыя
