“Крывіцкая Мекка”
У менскім Літаратурным музеі Янкі Купалы адкрылася выстава, прысвечаная віленскаму перыяду жыцця паэта.
Распавядае дырэктарка музея Алена Ляшковіч:
– Адкрываем мы вельмі незвычайную, але вельмі цікавую і вельмі цёплую выставу, якая прысвечана, няхай прабачаць мяне літоўцы, нашай Вільні. Але, сапраўды, гэта сумесны горад. Горад, які невыпадковы ў жыцці Янкі Купалы, дзе ён стаў як нацыянальны паэт. Я вельмі рада, што наш музей ужо другі год ладзіць сумесную выставу з беларусамі Вільні, з грамадскім аб’яднаннем «Беларускі музей імя Івана Луцкевіча ў Вільні».
Да нядаўняга часу сама згадка імя аднаго з бацькоў БНР – Івана Луцкевіча – на афіцыйным узроўні была непажаданая. Сёлета побач з купалаўскім музеем усталяваны памятны знак братам Луцкевічам.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара