Крыжа Еўфрасінні Полацкай у Загорску няма?



^090C1186BEA26D3BF6B1EB12BE874EB4EC6B2890592247ED1A^pimgpsh_fullsize_distrПротаіерэй Віталь Антонік нарадзіўся ў вёсцы Плаўскія на Слонімшчыне. Скончыў у свой час Менскую духоўную семінарыю, Ленінградскую духоўную акадэмію і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Ён з’яўляецца кандыдатам багаслоўя, прафесарам. Выкладае цяпер некалькі дысцыплін у Менскіх духоўных семінарыі і акадэміі ў Жыровічах. Выступае ў друку з артыкуламі па гісторыі Сынковіцкага храма, Менскай духоўнай семінарыі, пра адносіны каталіцкай і праваслаўнай царквы, даследуе біблейскую гісторыю. Наш карэспандэнт сустрэўся ў Жыровічах з протаіерэем Віталем Антонікам і папрасіў пракаментаваць сенсацыйнае выказванне гісторыка Сяргея Тарасава журналісту Міхасю Скоблу Радыё Свабодзе пра тое, што крыж Еўфрасінні Полацкай знаходзіцца  ў падмаскоўным Загорску, у Троіца-Сергіевай лаўры.

^355BC58D743716936F841AC3C6B029E45996E6B4FF3087C0B5^pimgpsh_fullsize_distrУ прыватнасці, протаіерэй Віталь Антонік сказаў: “ Я – беларус, і мне неабыякавы лёс крыжа Еўфрасінні Полацкай. Я пражыў у Загорску 28 гадоў, выкладаў у Загорскай духоўнай семінарыі, распавядаў пра агульную царкоўную гісторыю, хрысціянства і літаратуру, біблійскую гісторыю, згадваў у сваіх лекцыях і пра наш крыж Еўфрасінні Полацкай. Прымаў удзел у многіх навуковых канферэнцыях, сустрэчах, экскурсіях, спрэчках перад вялікімі аўдыторыямі  і ў кулуарах, але ніколі ні ад каго я не чуў і не бачыў асабіста, што крыж Еўфрасінні Полацкай знаходзіцца ў Троіца-Сергіевай лаўры. Яго там няма. І яго там ніколі не было. І калі б ён там быў, то камуністычныя чыноўнікі з ім хутка разабраліся б. Хутчэй за ўсё, наш крыж Еўфрасінні Полацкай знаходзіцца на Захадзе ў прыватных калекцыях”.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонімскі раён