Кшыштаф Зануссі: Беларускае кіно за мяжой радуе, але ў Беларусь – шлях закрыты
Адзін з выбітных рэжысёраў польскага кіно Кшыштаф Занусі наведаў Універсітэт у Беластоку. Прафесар правёў аўтарскую сустрэчу паводле новай кнігі „Сямейнае жыццё Занусі” і кінапаказ, спалучаны з дыскусіяй.
Пра беларускае кіно і ці сам плануе зноў наведаць Беларусь, кажа прафесар Кшыштаф Занусі:
– Не ў тых умовах, якія цяпер, не надае вялікага спадзявання, хаця кіно становіцца ўсё больш дэмакратычным, яго можна рабіць без грошаў і нават без тэхналогій. Бачыў фільмы беларусаў, якія штосьці рабілі ў Польшчы. Бачу, што яны ў стане нават за мінімальныя грошы зрабіць штосьці вельмі цікавае.
Кшыштаф Занусі неаднаразова наведваў Беларусь, у тым ліку ў якасці ганаровага госця Менскага міжнароднага кінафестывалю „Лістапад”. З 2010 года Занусі – Ганаровы прафесар Гарадзенскага дзяржаўнага ўніверсітэту імя Янкі Купалы.
Беларускае Радыё Рацыя