Ксёндз Барок: Арлоў прадстаўляе ўнікальнасць беларускай гісторыі



Гэта важна – ведаць праўдзівую гісторыю сваёй краіны.

Таму лекцыя пра беларускае княства Полацкае, якую прачытаў вядомы беларускі пісьменнік, гісторык па адукацыі Уладзімір Арлоў у Беларускім Доме ў Варшаве выклікала ў слухачоў сапраўдную зацікаўленасць, кажа ксёндз Вячаслаў Барок:

– Сапраўды вельмі важна тое, што Уладзімір Арлоў прадстаўляе ўнікальнасць беларускай гісторыі. Напрыклад, тое, што Еўфрасіння Полацкая была ўнікальнай жанчынай не толькі па ўзроўні адукацыі для Беларусі, але і для ўсёй Еўропы, ну і падаецца для ўсяго свету.

Увесь рэпартаж слухайце ў далучаным гукавым файле.

Скончылася лекцыя апладысментамі. Людзі падыходзілі да Арлова, каб задаць свае пытанні і выказаць удзячнасць. Цыкл лекцый Уладзіміра Арлова прысвечаны перыяду ад беларускіх старажытных княстваў да абвяшчэння незалежнасці БНР.

Беларускае Радыё Рацыя