Кубкі з беларускімі словамі ад гарадзенскай „Адметнасці”
Кубкі з беларускімі словамі: такую лінейку прадукцыі распрацавала і выпусціла „Адметнасць” – крама з беларускімі таварамі ў Гародні.
Ужо трыццаць беларусіх арыгінальных словаў месцяцца на кубках для кавы ці гарбаты, прыдатных у Калядную пару. Кажа Вольга Верамеенка – уласьніца крамы:
– Да Раства зрабілі кубкі з 30 пакуль што слоў. Сярод іх такія малавядомыя словы як “варцобы” – гэта шахматы, „небасхіл”, „трываласць”, „гарэза”, „пяшчота”, „дзецюкі”. Як кірыліцай, так і лацінкай, бо заўсёды так пісалі. І нейкі цікавы малюнак, каб гэта было прыгожа. Гэта толькі пачатак. Будзем гэтую серыю падаўжаць. Я думаю, што яна можа быць бясконцай. Вось зараз, менавіта, былі самыя актуальныя словы і кубкі з выявамі вершніка, „адметнасць”, „перамога”, „гарэза” і „каханне”.
Год таму ўласнікі крамы „Адметнасьць”, сужонства Верамеенкаў, распрацавалі першую лінейку адмысловых кубкаў з беларускімі кветкамі і раслінамі, якія суправаджаліся радкамі з твораў беларускіх паэтаў. Гэта – другая адмысловая лінейка кубкаў, у якой папулярызуецца беларуская мова.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня
