Куды знікаюць графіці: ў Гародні сапсавалі партрэт Вітаўта
Невядомыя абстралялі фарбай малюнак князя Вітаўта на вуліцы Пушкіна. Не пашкадавалі вялікага князя і камунальнікі – частка карціны замазалі тынкоўкай.
Графіці, на якім намаляваны партрэт князя Вітаўта, на вуліцы Пушкіна з’явілася ў 2014 годзе. Яго аўтар – мастак з Салігорску Silen – ствараў карціну ў рамках праекта Must Act – Must Art.
Так выглядаў малюнак адразу пасля стварэння.
А так – пасля.
Дзякуючы гэтаму праекту ў Гародні з’явілася каля 10 малюнкаў, у асноўным на жылых дамах. Аднак частку з іх напаткаў сумны лёс. Так, у лістападзе 2014 года зьнiклi выявы двух дзяўчат з дамоў на Дзяржынскага: адна была з доўгімі ружовымі валасамі, другая нагадвала фею з фільма «Малефісента» і размяшчалася на трансфарматарнай будцы за будынкам цэнтра занятасці.
Яе зафарбавалі па просьбах жыхароў навакольных дамоў, якім графіці нагадвала «ведзьму».
У канцы сакавіка 2015 г. з падземнага пераходу каля аўтавакзала знікла птушка – яшчэ адно графіці, намаляванае ўдзельнікамі праекта Must Act – Must Art.
Тады камунальнікі патлумачылі знікненне тым, што ад дажджоў на сцяне з выявай пачала трэскацца і абвальвацца фарба.