„Кульмінацыя” – канцэрт Віктара Шалкевіча ў Беластоку



Фонд Kamunikat.org i Падляшскі інстытут культуры запрашаюць на першы сольны канцэрт Віктара Шалкевіча ў Беластоку. Канцэрт адбудзецца 17-га сакавіка а 18.00 у беластоцкіх „Сподках” (ul. Św. Rocha 14). Уваход вольны.

Прагучаць песні на чатырох мовах! Будзе лірычна, сатырычна, вяснова і сентыментальна… Як кажа Віктар Шалкевіч: „Маючы ў пашпарце 64, разумееш, што твой жыццёвы пейзаж у асноўным ужо акрэслены. З іншага боку, дадае бард, які ж гэта ўзрост – 64? Галава яшчэ працуе, вочы бачаць, ногі носяць, звяртаеш увагу і на шпакоў у першы дзень вясны і на прыгожых жанчын на вуліцы. А галоўнае – хочацца яшчэ тварыць, пісаць, граць і спяваць!”.

Можна будзе пачуць аўтарскія творы на беларускай, польскай, чэшскай мовах, а таксама на ідыш. Будзе „Ганка”, „Балада пра тую вясну”, „Блюз пра два народы”, „Гарадоцкі раманс” ды інш.