Культавы раман „Знахар” пераклалі на беларускую мову



Аўтар раману Тадэвуш Далэнга-Мастовіч (1898 — 1939) — польскі празаік, сцэнарыст і журналіст, які паходзіў з Глыбоччыны, быў самым высокааплатным пісьменнікам міжваеннай Польшчы і запатрабаваным стваральнікам кінасцэнарыяў, некаторымі з якіх перад Другой сусветнай вайной зацікавіліся ў Галівудзе.

75283f7a-390e-4e27-bee9-bc937e7b2857 (2)

Пасля загадкавай гібелі пісьменніка ў самым пачатку вайны надыйшоў перыяд забыцця яго творчасці. Аднак у апошнія гады зацікаўленасць рэтра-літаратурай расце, а стаўленне прасунутых чытачоў і рафінаваных крытыкаў да масавай культуры першай паловы ХХ стагоддзя мяняецца з паблажлівага на настальгічнае. Тадэвуш Далэнга-Мастовіч і яго сямнаццаць раманаў зноў у цэнтры ўвагі. У тым ліку ў Беларусі, дзе яго параўноўваюць з іншым «забытым класікам» міжваеннага часу Сяргеем Пясэцкім.

Як вынік такой увагі пабачыў свет першы пераклад раману Далэнгі-Мастовіча на беларускую мову. «Знахара» «вярнулі на радзіму» чатыры перакладчыцы: Марына Казлоўская, Марыя Пушкіна, Марына Шода і Ганна Янкута. Раман выйшаў у серыі перакладной літаратуры «Калекцыя «ПрайдзіСвета».

оbl-1-rgb-667x1024

«Знахара» па-беларуску ўжо можна спампаваць на партале беларускіх электронных кніг kniharnia.by.

Паведамляе  lohvinau.by

Фота wikipedia