Культурна-асветніцкі праект «Музейны тыдзень» у Лідзе
З 3 студзеня Лідскі гісторыка-мастацкі музей прапануе віртуальным наведвальнікам культурна-асветніцкі праект «Музейны тыдзень». Ён пазнаёміць землякоў і гасцей раёна з унікальнымі прадметамі, цікавымі выставамі і мерапрыемствамі, актуальнымі падзеямі музейнай супольнасці.

Першы тыдзень месяца кожны дзень будзе прысвечаны пэўнай тэматыцы, якая раскрые розныя напрамкі дзейнасці музея.
У рамках праекта будуць праводзіцца конкурсы, віктарыны, розыгрышы. Па выніках працы праекта самыя актыўныя ўдзельнікі атрымаюць прызы і падарункі.
Беларускае Радыё Рацыя
