Купалаўскі тэатр зацікавіўся п’есай жыхаркі Бярозы



Купалаўскі тэатр зацікавіўся  п’есай жыхаркі Бярозы Таццяны Аліхвер. Змест п’есы –  трагічная гісторыя сям’і Захара і Зосі Тышкевічаў з вёскі Міхалкі Бярозаўскага раёна пасля прыходу саветаў у 39-м годзе. Падзеі апісаны з успамінаў дачкі Тышкевічаў – Ганны.

Без усялякай палітыкі, ярка, праўдзіва расказваецца пра жыццё Тышкевічаў пасля прыходцу “вызваліцеляў” з Усходу,  кажа Таццяна Аліхвер:

– Патэлефанавала  мне загадчыца літаратурнага аддзела. Спадарыня Вольга сказала, што чыталі маю п’еску з  Пінігіным і былі задаволены. Сказала, што маю п’есу паставяць у тэатры. А яшчэ прапанавала, што Смалянчук рыхтуе кнігу.  У  кнігу прапанавалі.

Паводле Таццяны Аліхвер, яна будзе шчаслівая, калі п’еса выйдзе на сцэну і дапаможа беларускаму гледачу ўсвядоміць сваю самаідэнтычнасць.

Цалкама матэрыял у далучаным файле:

На фота: Ганна Тышкевіч вясной 1939 года.

Беларускае Радыё Рацыя