Купалаўскі зараз цалкам залежыць ад Лукашэнкі



Купалаўскі зараз цалкам залежыць ад Лукашэнкі, як фінансава, так і творча. Гучаць меркаванні ў тэатральным асяроддзі.

Больш таго, падчас апошняга візіту ў Купалаўскі тэатр Аляксандр Лукашэнка агучыў, што плануецца перавесці функцыянаванне культурных устаноў паводле новай формулы. «Што вы заробіце – пазабюджэт – столькі мы вам з бюджэту дамо”, – прагучала цытата кіраўніка Беларусі. Гэта можа ўскладніць функцыянаванне тэатральных пляцовак.

Як кажа былы генеральны дырэктар купалаўскага тэатра, а цяпер кіраўнік нацыянальнага антыкрызіснага кіравання Павел Латушка – задача невыканальная, тым больш для сённяшняга купалаўскага, які ў глыбокім крызісе.

– Адкуль зараз плануе Лукашэнкка, каб артысты  бралі грошай, калі глядач  не пойдзе,  калі няма спонсараў, калі эканоміка знішчана, калі няма замежных гастроляў? Гэта проста здзек. На жаль, тэатр, як і  іншыя тэатральныя ўстановы, будзе жыць у вельмі складаным стане. Нават на калегіі ў міністэрстве было сказана, што пабюджэтныя  прыбыткі ў сферы культуры знізіліся на 50%.  Пры гэтым сённяшні міністр кажа, што заробкі выраслі на сем. Прабачце, я пытаюся як  былы міністр, як такое магчыма ў матэматыцы? 50%  – мінус пазабюджэтных  прыбыткаў, а 7% – рост заробку.

Купалаўскі тэатр на прастоі ўжо амаль паўгады, ён не зарабляе нічога. Склалася цікавая сітуацыя, калі першы тэатральны калектыў Беларусі – неканкурэнтаздольны. Яго больш выкарыстоўваюць у прапагандысцкіх мэтах. Заўважае былы рэжысёр купалаўскага тэатра Уладзімір Шчэрбань, які ўжо даўно жыве і працуе ў Лондане.

– Немагчыма. Яны амаль што першыя, як кажуць – першы кейс у Беларусі, калі яны неканкурэнтаздольныя за іх грамадзянскую пазіцыю. Упэўнены, калі пусціць іх на камерцыйнае існаванне, яны  проста не змогуць выжыць, таму што людзі і творчая супольнасць будзе іх катаваць. Гэта цяжкая сітуацыя для іх. Яны поўнасцю залежныя зараз ад Лукашэнкі.

Бюджэт усіх беларускіх тэатраў складаецца з двух частак: дзярждатацый і збораў, якія атрымалі за квіткі. Больш спосабаў зарабіць прыктычна няма, могуць прадаваць праграмкі і сувенірную прадукцыю, альбо здаваць у арэнду тэатральную сцэну для выступлення іншых калектываў.

Улад Грынеўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота: partisanmag.by