„Купалаўцы” абвяшчаюць Тыдзень роднай мовы
Тэатральная трупа „Купалаўцы” ладзіць акцыю ў гонар міжнароднага Дня роднай мовы, які адзначаецца 21 лютага.
Артысты запрашаюць гледачоў на Тыдзень роднай мовы: з 15 да 21 лютага яны адкрываюць свабодны доступ да спектакляў на сваім ютуб-канале.
У праграме тыдня — наступныя спектаклі: Radziva Prudok, „Войцэк” і „Я” Рамана Падалякі, „Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі” і „Тутэйшыя” Мікалая Пінігіна. Акрамя таго ў праграму ўвайшлі аўдыяпраект „1984” Джорджа Оруэла і аўтарскі музычны праект „Я гавару”, створаны „Купалаўцамі” на вершы сучасных беларускіх паэтаў.
